У Полацку ўшанавалі абаронцаў Айчыны
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў Полацку прайшла грамадска-патрыятычная акцыя.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў Полацку на плошчы Свабоды прайшла грамадска-патрыятычная акцыя, у якой удзельнічалі прадстаўнікі районнай улады, дэпутацкага корпуса, ветэраны, моладзь, вайскоўцы Полацкага гарнізона.
Адбыўся мітынг, у прамовах гучала, што беларускае войска надзейна стаіць на аброне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. У акцыі выкарыстоўваліся як дзяржаўныя сцягі, так і сцягі горада Полацка, а таксама Віцебскай вобласці з выявай гістарычнай „Пагоні”. Завершылася акцыя ўскладаннем кветак да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі ў Другую сусветную вайну падчас вызвалення Полацка.
[See image gallery at racyja.com]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя