71-гадоваму бабруйчаніну прысудзілі 6 гадоў узмоцненага рэжыму за наркотыкі. Першы прысуд цалкам анулявалі
Віны падсудны не прызнаў. Настойваў, што яму не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы ў поўным аб’ёме. Патрабаваў паказаць дакумэнты, як апэратыўнікі яго распрацоўвалі. На знак пратэсту адмаўляўся ўдзельнічаць у працэсе.