Роднай мовы пералівы
Пад такой назвай у Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыліся гучныя чытанні, прысвечаныя Дню роднай мовы. У чытаннях прынялі ўдзел вучні і настаўнікі СШ № 8 г. Слоніма. Чытанні арганізавалі бібліятэкар Марына Сідарава і кіраўнік Слонімскай раённай суполкі ТБМ Святлана Бушчык.
Падчас чытанняў выяўляліся лепшыя знаўцы роднай мовы, якія адказвалі на розныя пытанні конкурсаў. Пераможцы і ўдзельнікі чытанняў атрымалі заахвочвальныя прызы ад ТБМ: значкі «Размаўляй са мной па-беларуску», асадкі з беларускім нацыянальным арнаментам, блакноты з выявамі помнікаў беларускай даўніны і партрэтамі класікаў беларускай літаратуры.
Святлана Бушчык распавядала ўсім прысутным пра асветніцкую дзейнасць Таварыства беларускай мовы і пра тое, што ў сакавіку Слонімскай арганізацыі ТБМ споўніцца 30 гадоў. У падарунак Слонімская гарадская дзіцячая бібліятэка атрымала літаратурны альманах «Паланэз» мясцовых літаратараў.
[See image gallery at racyja.com]
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара