Менскія дызайнэры адмовіліся ад сваіх майстэрняў, каб не плаціць штрафы
ЖРЭА Маскоўскага раёну аштрафавала на 780 рублёў менскага дызайнэра Максіма Карася за нямэтавае выкарыстаньне сваёй майстэрні. Ён і яго калега Юлія Цішкевіч адмовіліся ад памяшканьня, паведамляе Беларускі саюз дызайнэраў.