У Санкт-Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў пікетаў супраць паправак у Канстытуцыю. ФОТА, ВІДЭА
У Санкт-Пецярбургу 15 лютага на акцыі супраць унясеньня зьменаў у Канстытуцыю затрыманыя актывіст «АгитРоссии» Павел Іванкін і ягоны паплечнік Дзьмітрый Нягодзін. Колькасьць затрыманых за апошнія гадзіны павялічылася да 15, паведаміла «Фонтанка».