Працягнуты пошук новага аператара для сістэмы гарадскіх ровараў у Беластоку
Сістэма беластоцкай роварнай камунікацыі "Байкер" дзейнічае ў горадзе з 2014 года, працуючы таксама і ў гмінах Хораш, Супрасль і Юхнавец Касьцельны.
Да 21 лютага працягнуты працэс пошуку новага аператара для сістэмы гарадскіх ровараў у Беластоку. Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў Бюлетэні грамадскай інфармацыі гарадской управы. Сістэма беластоцкай роварнай камунікацыі „Байкер” дзейнічае ў горадзе з 2014 года, працуючы таксама і ў гмінах Хораш, Супрасль і Юхнавец Касьцельны. Летась у карыстанні былі 650 ровараў на 64 станцыях. Але 30 лістапада скончылася папярэдняя ўмова з аператарам. Цяпер вядзецца пошук новай кампаніі, якая занялася б гэтай сферай. Горад плануе падпісаць з кампаніяй кантракт да 2022 года з умовай стварэння яшчэ 6 станцый для ровараў і павелічэннем колькасці ровараў на 60 штук.
Фота euroby.info