За чырвоныя рукі Пушкіна на маладафронтаўца Шаўрова завялі крымінальную справу
Маладафронтаўцу Піліпу Шаўрову, які прызнаўся, што пафарбаваў чырвонай фарбай рукі помніка Пушкіну, выставілі абвінавачаньне і з ізалятара на Акрэсьціна перавялі яго ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пра гэта сказала Свабодзе жонка актывіста Вольга Шаўрова.