«Слава Заступніку!» Як дыджэіў туркмэнскі прэзыдэнт
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў некалькі гадзін сьпяваў і працаваў дыджэем на навагодняй музычнай вечарыне з удзелам вядучых артыстаў і палітыкаў. Усё гэта трансьлявала дзяржаўнае тэлебачаньне, і кожны выступ завяршалася шматслоўным і маляўнічым ўсхваленьнем Аркадага («Заступніка»).