За мінулы год у Беларусі патанула больш за 360 асобаў
Каля 50% ахвяр знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
Па папярэдніх падліках летась на вадаёмах краіны патанула 362 чалавекі, з якіх 24 непаўнагадовыя, паведамляе Таварыства выратавання людзей на вадзе. Колькасць ахвяр не малая, але ў апошнія гады назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя па зніжэнню.
„Перш за ўсё свой станоўчы эфект даюць прафілактычныя захады”, – адзначае інструктар таварыства Аляксей Нагорны:
– Гэта ў нас ужо напэўна на працягу дзясяткаў гадоў сур’ёзная прафілактычная праца праводзіцца, на працягу ўсяго года выкарыстоўваем і сродкі масавай інфармацыі, і выступленні ў працоўных калектывах. Напэўна вось такое ўжо праводзіцца падчас аздараўляльнай кампаніі. Дзеці прыходзяць на выратавальную станцыю, мы ім усё распавядаем.
Таварыства выратавання людзей на вадзе ўдакладняе, што летась 50% патанулых знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
Беларускае Радыё Рацыя