Перад пачаткам «нармандзкага саміту» Зяленскі сустрэнецца з Мэркель і Макронам
9 сьнежня адбудзецца першая за тры гады сустрэча лідэраў «нармандзкай чацьвёркі». Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў сталіцы Францыі Парыжы.