Навагоднюю елку ў Берасці ўпрыгожаць па-асабліваму
Гэта футбалістам берасцейскага «Дынама» паабяцаў кіраўнік гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
Навагоднюю елку ў Берасці сёлета ўпрыгожаць футбольным мячом. Гэта футбалістам берасцейскага «Дынама» паабяцаў кіраўнік гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
5 снежня кіраўніцтва горада павіншавала футбалістаў, якія сёлета сталі чэмпіёнамі краіны. Рагачук згадаў, што сёлета яшчэ святкавалася і 1000-годдзе Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: www.zviazda.by