Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Сентябрь
2019

У Гомелі звольнілі настаўніцу з-за пагрозы ўдарыць партай

0

З сярэдняй школы № 15 горада Гомеля 13 верасня звольненая настаўніца малодшых класаў, якая нецэнзурнай лаянкай абражала вучня 4-га класа і пагражала ударыць яго партай. Пра рашэнне звольніць настаўніцу паведаміў журналістам вечарам 13 верасня начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення адукацыі Сяргей Парошын.

Скандал у гомельскай школе пачаўся пасля таго, як сайт „Сильные новости” апублікаваў відэа, на якім настаўніца пагражае школьніку: трымае ў руках парту і кажа: „Я пайду ў турму, але табе (…) будзе”. Пасля публікацыі відэа ў школе прайшоў бацькоўскі сход. Бацькам чацвёртакласніка выказалі прабачэнні — як і іншым бацькам. Настаўніца прапрацавала ў школе 35 гадоў, не мела спагнанняў. У гэтым годзе яна вяла 2-гі клас, у 4-м была на замене.

„Факты, выкладзеныя ў відэа, знайшлі сваё пацвярджэнне. Настаўніца пісала тлумачальную дырэктару, яна ўсведамляе свае дзеянні як няправільныя. Мы шкадуем, што так атрымалася. Я прашу і педагогаў, і бацькоў аб тым, каб паміж імі не было падзелу. Усе павінны быць адзіныя, мець адзіныя погляды на патрабаванні, этычныя нормы, каб адзінства прыносіла станоўчыя моманты. Дзяцей трэба выхоўваць так, каб не ўзнікалі такія выпадкі, каб дзеці паводзілі сябе годна — у школе, на вуліцы. Многія бацькі шкадуюць, хочуць, каб настаўніца засталася ў школе. Да яе была чарга ў першы клас — людзі ішлі на яе імя, вопыт, вынікі. Ну а тое, што атрымалася, — ну якія могуць быць апраўданні? Грамадскасць убачыла дзеянні настаўніцы, якія не сумяшчальныя з яе працай, этычнымі нормамі”, — патлумачыў журналістам Парошын.

Разам з тым бацькі другакласнікаў шкадавалі, што настаўніцу звольнілі. У гутарцы з журналістамі яны выказваліся, што аўтарытэт настаўніка „зведзены да нуля” і ва ўсім вінаватыя бацькі, якія дрэнна выхоўваюць сваіх дзяцей. На іх думку, чацвёртакласнік справакаваў настаўніцу.

Бацькі вучняў 4-га класа, у якім адбыўся інцыдэнт, не маюць адназначнага меркавання на гэты конт: некаторыя выказаліся за звальненне настаўніцы, хтосьці — супраць.

БелаПАН






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net