Анастасія Шкурдай стала пятай у фінале юніёрскага ЧС
Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай ў фінале чэмпіянату свету сярод юніёраў, які праходзіць у Будапешце, на дыстанцыі 100 м на спіне заняла пятае месца. Золата ў канадкі Джэйд Ханны. Сярэбраную ўзнагароду заваявала спартоўка з ЗША Клэр Курзан, на трэцяй пазіцыі размясцілася расейка Дар’я Васькіна.
Юнацкая зборная Беларусі па хакеі закінула восем шайбаў аднагодкам з Германіі
Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-16) упэўнена абыграла аднагодак з Германіі ў таварыскім матчы на турніры Аўстрыі – 8:4. У мінулым матчы беларусы адолелі аўстрыйцаў (4:1). 23 жніўня ў 11.00 наша каманда правядзе заключную сустрэчу з камандай Швейцарыі.
Дар’і Домрачавай уручаць малы крыштальны глобус у гонцы пераследу сезона 2014/15
23 жніўня ў Раўбічах пройдзе афіцыйная цырымонія, на якой Дар’і Домрачавай ўручаць малы крыштальны глобус у гонцы пераследу сезона 2014/15. Цырымонія адбудзецца пасля кваліфікацыі суперспрынтаў на чэмпіянаце свету па летнім біятлоне. Домрачава атрымала Малы крыштальны глобус у гонцы пераследу сезона 2014/15 пасля перагляду вынікаў выступу расейскай біятланісткі Кацярыны Глазырынай.
Жаночая зборная Беларусі ў драматычным матчы абыграла каманду Румыніі
На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе для дзяўчат да 16 гадоў у Сафіі зборная Беларусі пад пачаткам Вольгі Падабед абыграла каманду Румыніі – 53:52. Такім чынам, наша каманда працягне барацьбу за 9-12 месцы.
Віталь Радзівонаў стаў начальнікам каманды „Энергетык” – БДУ
У адміністрацыйным штабе „Энергетыка” – БДУ прыступіў да працы Віталь Радзівонаў. Ён змяніў Аляксея Пігулеўскага ў якасці начальніка каманды. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Па заканчэнні сезона-2017 Віталь Радзівонаў завяршыў кар’еру гульца ў складзе БАТЭ. Затым ён працаваў у барысаўскім клубе на пасадзе спартовага дырэктара да красавіка гэтага года.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя