Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Август
2019

Сусветны банк: Беларусі не варта адкладваць цяжкія рэформы

0
Беларусі не варта адкладваць структурныя рэформы ў рэальным сектары эканомікі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Менску Алекс Крэмер у сваім відэазвароце на сайце арганізацыі.

„Сур`ёзнае пераўтварэнне эканомікі, інстытутаў і нават грамадства будзе цяжкім. Але чым даўжэй мы чакаем, тым складанейшым яно будзе. А сацыяльнае ўздзеянне такіх пераўтварэнняў можна змякчыць як мінімум за кошт узмацнення сацыяльных праграм”, — лічыць Крэмер.

На яго думку, калі Беларусь правядзе структурныя змены, гэта дазволіць ёй стаць „больш моцнай, паспяховай і эканамічна незалежнай краінай”.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка адзначыў, што Беларусі патрэбныя структурныя рэформы, бо традыцыйныя крыніцы росту эканомікі вычарпаныя.

„У мінулым у Беларусі назіраўся вельмі хуткі эканамічны рост. Ён прывёў да хуткага павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Але гэты хуткі рост забяспечваўся за кошт крыніц, якія сёння вычарпалі сябе. Гэта былі запазычанні з-за мяжы, павышэнне коштаў на сыравінныя тавары і хуткі эканамічны рост у суседняй Расеі”, — лічыць Крэмер.

Разам з тым, адзначыў ён, гэтыя крыніцы росту вычарпаныя, а ў краіне захаваўся неэфектыўны дзяржсектар.

„Асноўнай праблемай з`яўляецца памер і неэфектыўнасць сектара дзяржпрадпрыемстваў. У гэтым сектары працуе палова беларусаў, але, на жаль, неэфектыўнасць дзяржпрадпрыемстваў часта прыводзіць да страт, якія абярнуліся даўгамі ў банкаўскім сектары”, — канстатаваў кіраўнік прадстаўніцтва СБ.

Ён зазначыў, што чысты прыбытак сектара дзяржпрадпрыемстваў знізіўся з 5,3% ВУП у 2013 годзе да 1,5% ВУП у 2018-м. У той жа час доля стратных дзяржпрадпрыемстваў павялічылася з 7,7% да 12,9%.

„Улады бралі крэдыты за мяжой часткова для таго, каб пакрываць страты дзяржпрадпрыемстваў, таму за апошнія 10 гадоў істотна вырас дзярждоўг Беларусі, а яго большая частка прыпадае на замежныя запазычанні”, — сказаў Крэмер.

У 2015 годзе агульны аб`ём дзяржпадтрымкі дзяржпрадпрыемствам складаў 9,5% ВУП. „Добрая навіна складаецца ў тым, што аб`ём гэтай дзяржпадтрымкі скарачаецца”, — падкрэсліў Крэмер.

На яго думку, некаторыя дзяржпрадпрыемствы трэба прыватызаваць па справядлівых рынкавых цэнах, „а некаторыя, на жаль, давядзецца закрыць”.

„І гэта падводзіць нас да пытання сацыяльнай абароны. Сёння менавіта дзяржпрадпрыемствы забяспечваюць сацабарону ў Беларусі. Занятасць на іх азначае, што любы працаўнік можа атрымаць заробак. Але гэтая мадэль з`яўляецца фінансава нестабільнай”, — мяркуе Крэмер.

На шчасце, працягнуў ён, ёсць альтэрнатыва: „Беларусі трэба ўмацоўваць праграмы сацыяльнай абароны насельніцтва і забяспечыць часова вольным работнікам магчымасць атрымаць дастатковыя дапамогі па беспрацоўі”.

Прадстаўнік Сусветнага банка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі 2,5% ВУП складаюць выдаткі на сацыяльную дапамогу, але з іх толькі 0,006% ВУП выдаткоўваецца на дапамогі па беспрацоўі.

Рабочая сіла, якая апынецца на рынку працы пасля рэструктурызацыі дзяржсектара, можа быць абсарбаваная прыватным сектарам, лічыць Крэмер.

„Прыватны сектар расце, але мог бы расці нашмат хутчэй, калі будуць вырашаныя некаторыя асноўныя праблемы. Перш за ўсё, 40% прыватных прадпрыемстваў кажуць, што яны сутыкаюцца з няроўным стаўленнем дзяржавы ў адносінах да прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў”, — адзначыў Крэмер.

Таксама, дадаў ён, шматлікія прыватныя прадпрыемствы лічаць, што нормы заканадаўства прымяняюцца непрадказальна і непаслядоўна.

„Таму яны не ведаюць, якія нормы заканадаўства закрануць іх і калі. Гэта тое, што можа быць выпраўлена і павінна быць выпраўлена, каб стымуляваць прыток прыватных інвестыцый і стварэнне працоўных месцаў у прыватным бізнесе”, — перакананы прадстаўнік Сусветнага банка.

На думку Крэмера, яшчэ адна структурная праблема, якая патрабуе вырашэння, — субсідыі на ацяпленне.

„У цяперашні час сем`і, якія карыстаюцца цэнтралізаваным цеплазабеспячэннем, аплачваюць толькі адну шостую (15,6%) яго поўнага кошту. Астатнюю частку аплачваюць альбо прадпрыемствы за кошт больш высокіх тарыфаў, альбо дзяржава за кошт субсідый”, — канстатаваў Крэмер.

Такая сітуацыя, мяркуе ён, зніжае канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў і патрабуе пастаянных дзяржпазыкаў для пошуку сродкаў для такіх субсідый.

„Так ці інакш тарыфы на ацяпленне давядзецца паступова павялічваць. Мы хочам забяспечыць, каб бедныя і сацыяльна неабароненыя сем`і не пацярпелі ад павышэння тарыфаў на ацяпленне. Гэта можна зрабіць шляхам пашырэння існуючай праграмы субсідый на паслугі ЖКГ як за кошт пашырэння кола тых, хто іх атрымлівае, так і з дапамогай павелічэння выплат”, — заявіў Крэмер.

belapan.by






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net