Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Август
2019

Праціўнікі акумулятарнага завода пад Берасцем скардзяцца ў Генпракуратуру

0

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем падалі ў Генеральную пракуратуру скаргу на забарону Берасцейскім райвыканкамам мітынгаў на стадыёне пад выглядам правядзення там рамонту.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, адпаведны дакумент, пад якім падпісаліся 37 жыхароў Берасця і Берасцейскага раёна, накіраваны 16 жніўня на імя генеральнага пракурора.

Паводле слоў праваабаронцы, падставай для калектыўнага звароту стала забарона ў чэрвені Берасцескім райвыканкамам 17 мітынгаў супраць акумулятарнага завода. Акцыі намячаліся ў вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы „Прыбужжа”, які вызначаны мясцовай уладай для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Па тры мітынгі актывісты хацелі правесці на гэтым стадыёне 1 і 2 чэрвеня, па адным 3—7 чэрвеня, па тры — 8 і 9 чэрвеня. Усе гэтыя акцыі супраць акумулятарнага завода былі забароненыя чыноўнікамі на той падставе, што на стадыёне пачаўся рамонт.

У скарзе звяртаецца ўвага на тое, што „ў пачатку чэрвеня было знята пакрыццё дарожкі на стадыёне, па краях стадыёна насыпана 4 кучы пяску/жвіру і павешана таблічка „рамонт”. Больш ніякіх работ на гэтым аб’екце ў чэрвені, ліпені і жніўні не праводзілася”.

На гэтай падставе актывісты заяўляюць, што гэты „рамонт” быў спецыяльна прыдуманы для таго, каб не даць ім магчымасці правесці мітынгі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Падпісанты просяць прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асоб Берасцейскага райвыканкама, якія ініцыявалі гэты фіктыўны, на іх думку, рамонт на стадыёне, а таксама да службовых асоб арганізацыі, якая ажыццяўляе „рамонтныя работы”.

„Чыноўнікі стаміліся прыдумляць і арганізоўваць розныя мерапрыемствы на стадыёне і вырашылі прыкрыцца рамонтнымі работамі. Але гэты рамонт толькі на паперы. Цяпер жа акрамя спынення такой практыкі забароны нам мітынгаў мы будзем патрабаваць, каб яны рэальна дзеткам рэканструявалі стадыён”, — заявіў праваабаронца.

Грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў Берасці і Берасцейскім раёне 197 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка 2018 года мітынг „Берасцейкі супраць свінцу”, на які прыйшлі каля дзвюх тысяч чалавек. Праціўнікі завода збіраюцца з 25 лютага 2018 года кожную нядзелю на плошчы Леніна ў Берасце.

Акумулятарны завод ТАА „АйПаўэр” пабудаваны на прамысловай пляцоўцы „Аэрапорт” у СЭЗ „Берасце”. На заводзе плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Жыхары Берасця і Берасцейскага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Актывісты выявілі шэраг парушэнняў пры рэалізацыі праекта.

25 красавіка гэтага года ў Адміністрацыю прэзідэнта быў перададзены новы калектыўны зварот праціўнікаў акумулятарнага завода.

Каля прадпрыемства з 3 мая кругласутачна дзяжураць актывісты. Яны неаднаразова фіксавалі факты вытворчай дзейнасці яшчэ не прынятага ў эксплуатацыю завода, які выкідваў у паветра і гарадскую каналізацыю шкодныя рэчывы. На думку актывістаў, пад выглядам пусканаладачных работ прадпрыемства паўнавартасна выпускала прадукцыю. Аб парушэннях яны інфармавалі адпаведныя інстанцыі.

14 чэрвеня Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэнне кіраўніка вобласці Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода „да ліквідацыі выяўленых парушэнняў”.

17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол прадпрыемству на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

У ліпені праект акумулятарнага завода пад Берасцем атрымаў адмоўнае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Як паведаміў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель падчас прамой лініі, наколькі яму вядома, прычынай адмоўнага заключэння стала прадстаўленне недакладных дадзеных.

14 жніўня праектная дакументацыя акумулятарнага завода паўторна пададзена на дзяржаўную экалагічную экспертызу.

БелаПАН






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net