Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Август
2019

Сяргей Румас: Спадзяюся, пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму падпішам

0

Урад Беларусі разлічвае на падпісанне з Еўрапейскім звязам пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму восенню гэтага года. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба Савета міністраў, заявіў прэм`ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Андрэа Віктарын 6 жніўня ў Менску. Сустрэча адбылася з нагоды завяршэння Віктарын дыпламатычнай місіі ў краіне.

„Думаю, з нашага боку да восені мы скончым усе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўзгаднення дакумента, — сказаў Румас. — Вельмі спадзяюся, што ўвосень пагадненне будзе падпісанае. Прынамсі, беларускі бок будзе рабіць усё для таго, каб гэта падзея адбылася”.

Раней у інтэрв`ю БелаПАН Андрэа Віктарын таксама паведаміла, што пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі Еўразвяз і Беларусь плануюць падпісаць восенню. „Тут важна сказаць, што мы завяршылі ўсе перамовы па тэксце пагаднення ў чэрвені. Цяпер дакумент праходзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры ўзгаднення ў Беларусі і ў ЕС, — сказала яна. — Сёння раніцай (29 ліпеня.  БелаПАН.) на сустрэчы з міністрам [замежных спраў Уладзімірам] Макеем мы казалі пра тое, што падпішам пагадненне восенню. Дакладная дата яшчэ не вызначана, але павінна ж я пакінуць нейкую працу для свайго пераемніка. Я цвёрда ўпэўненая, што гэты дакумент мы падпішам”.

Дыпламат не выключыла, што ў сувязі з падпісаннем пагадненняў у Менск прыедзе прадстаўнік Еўрапейскага звяза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні.

На сённяшняй сустрэчы Румас падзякаваў Віктарын за асабісты ўклад у развіццё „добрых адносін” паміж Мінскам і Бруселем. „Апошнія чатыры гады мы назіраем прыкметны прагрэс у нашых адносінах, пра гэта кажуць і лічбы тавараабароту, які расце, — сказаў Румас. — Яшчэ адным доказам таго, што адносіны пачынаюць выходзіць на новы ўзровень, з`яўляецца рост колькасці візітаў еўракамісараў у Беларусь — еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕЗ Ёханеса Хана, еўракамісара па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэра Отынгера, мы чакаем спадарыню Магерыні”.

Сярод прыярытэтаў узаемадзеяння з ЕЗ Румас назваў завяршэнне перамоў па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю і развіццё крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі. Беларусь плануе да міністэрскай сустрэчы СГА ў чэрвені 2020 года ў Казахстане завяршыць усе перамовы па ўступленні ў арганізацыю. Паводле слоў прэм`ер-міністра, усё ідзе па графіку, паведамляе прэс-служба Саўміна.

Як заявіў Румас, Беларусі ўдалося выбудаваць канструктыўныя адносіны з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. „Умовы, на якіх ЕІБ выдзяляе рэсурсы Беларусі, проста беспрэцэдэнтныя, — падкрэсліў ён. — Гэта дазволіць нам ужо сёння развіваць сваю інфраструктуру, а разлічвацца за гэта роўнымі долямі на працягу доўгага перыяду”. Еўрасаюз таксама садзейнічаў пераходу Беларусі ў шостую групу рэйтынгу Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Румас пацвердзіў гатоўнасць урада і ў далейшым развіваць адносіны з Еўразвязам, супрацоўнічаць з новым кіраўніком прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі.

„Вельмі важна, што мы разумеем сёння адзін аднаго лепш, чым чатыры гады таму. Спадзяюся, што прасунемся з вашым пераемнікам па шляху поўнага зняцця санкцый. Я думаю, гэта ў агульных інтарэсах”, — сказаў кіраўнік урада.

Андрэа Віктарын адзначыла, што дасягнуты прагрэс у адносінах Беларусі і Еўразвяза сапраўды можна назваць значным. „Я перакананая, што, пакуль мы будзем чуць адзін аднаго, мы можам знаходзіць рашэнне любых праблем”, — сказала яна.

Віктарын таксама звярнула ўвагу на тое, што візіты самага высокага ўзроўню ў Беларусь пачашчаюцца, краіна актыўная ва Усходнім партнёрстве і Брусель вельмі гэта цэніць. Асобна яна адзначыла намаганні Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне: „Беларусь займае вельмі канструктыўную пазіцыю ў дачыненні да крызісу ва Украіне і адыгрывае канструктыўную ролю ў яго ўрэгуляванні, і гэтую ролю прызнае ўся Еўрапейская камісія. Гэта садзейнічае ўсталяванню і ўмацаванню міру”.

belapan.by






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net