«Катаваньні, гамафобія, сэксізм». У Беларусі зьнялі «першы праваабарончы сэрыял» пра міліцыю
Правы чалавека ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца вострым пытаньнем. Грамадзкія арганізацыі «Прававая ініцыятыва» і «Дзея» вырашылі крэатыўна падысьці да гэтай праблемы і зьнялі цэлы сэрыял у жанры трагіфарсу — «Степаныч». Пра што ён — стваральнікі распавялі Свабодзе.