Дачка Пуціна стала кандыдаткай фізыка-матэматычных навук, хаця па адукацыя яна — спэцыялістка па Японіі
Кацярына Ціханава, якую СМІ лічаць дачкой прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна стала кандыдатам фізыка-матэматычных навук, паведамляе BBC. Яе працу курыраваў асабіста рэктар МДУ імя Ламаносава Віктар Садоўнічы.