Як найменей 13 чалавек загінулі пры пажары самалёту ў Шарамецьцева
Колькасьць загінулых у выніку пажару пасажырскага самалёту «Сухой Суперджет» авіякампаніі «Аэрофлот» у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева дасягнула 13 – паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на мэдыкаў. Па дадзеных гэтай жа крыніцы, лёс яшчэ некалькіх пасажыраў невядомы.