Міжнародны трыбунал разгледзіць справу ўкраінскіх маракоў без Расеі
Расея ня будзе ўдзельнічаць у слуханьнях Міжнароднага трыбуналу па марскім праве ў справе аб імунітэце ўкраінскіх ваенных судоў і членаў іх экіпажаў, захопленых Расеяй у Чорным моры ў лістападзе 2018 году. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла намесьніца міністра замежных справаў Украіны Алена Зеркаль.