У Міры адкрылі мэмарыяльную шыльду японцу, які выратаваў некалькі тысяч габрэяў
У пасёлку Мір на Горадзеншчыне 2 траўня адкрылі мэмарыяльную дошку японскаму дыплямату Тыунэ Сугіхара, які ў гады Другой усясьветнай вайны ўратаваў некалькі тысяч габрэяў, у тым ліку вучняў мірскай ешывы.