«Менск паказаў, што калі Расея ня будзе зважаць на беларускія інтарэсы — у яе нічога не атрымаецца», — Прэйгерман
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман. Ён аналізуе, як выглядае «пэйзаж пасьля бітвы за Бабіча», і канстатуе, што факт адкліканьня амбасадара не здымае ўсіх тых прынцыповых разыходжаньняў, якія існуюць паміж Беларусьсю і Расеяй.