Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Январь
2016
1
2
3
4 5 6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17 18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Беларускія тараканы: 39. Так сказаў дыктар

0
Радыё ў маршрутцы раз на паўгадзіны выштурхоўвае зь сябе пазыўныя праграмы навінаў. Для мяне гэта хутчэй сыгнал насьцярожыцца: зараз кіроўца зробіць гучней, каб усё пачуць і заадно несьвядома ўбіць у галовы дваццаці пасажыраў чарговы маніпуляцыйны бутэрброд. Як заўсёды, з катастрофамі ў Амэрыцы, уцекачамі ў Эўропе, дыпляматычнай перамогай Расеі і адрамантаваным дзіцячым садком у Менску.


Мне заўсёды карцела ведаць, як гэта адбываецца: ці расстаўляюцца загадзя, на аркушыку, паўзы паміж паведамленьнямі, дзе ставяцца акцэнты зьдзіўленьня, ухвалы, недаверу. Як хутка чалавек з мэлядычным голасам усё гэта схоплівае? Як шчыльна працуе зь ім рэдактар навінаў? Ці падкрэсьлівае ён для дыктаркі ці дыктара штодзённае «Россия, в свою очередь…»?


Урэшце, цікава, наколькі сам «голас» удзельнічае ў працэсе, захапляецца ім. Пэўна, што захапляецца. Хіба можна дзень пры дні зьлёту лавіць правільныя націскі, адчуваць, што ад цябе патрабуецца, дзе паставіць пытальнік, а дзе выціснуць прыхаваную зьдзеклівую ўсьмешку.


Калісьці, у адным з шматлікіх карпусоў нашага хітра структураванага і шматкроць перабудаванага ўнівэрсытэту, я натыкнуўся на аб'яву: «Запрашаем на курсы дыктараў. Выкладчыкі працуюць на тэлебачаньні!». У калідоры было цёмна. Стоячы пры зачыненых дзьвярах, пачуў, як гудуць старыя савецкія эпіпраектары. Уявілася, што там, за дзьвярыма, шараговых студэнтаў і студэнтак прэпаруюць, выразаючы нейкую костку ў горле – ці то ўжыўляючы старога ўзору, але надзейны імплянтант.


Першы раз я адчуў, што «нешта ня так», праходзячы паўз бацькаў пакой з заўсёдна ўключаным тэлевізарам. Аляксандар Зімоўскі ў праграме «Рэзананс» акурат выдаў новы аналітычны жарт, шпілечку на адрас палітычных апанэнтаў і ўсьміхнуўся ў белы вус. Тады зьявілася гэтая паўкруглая ўсьмешка ў кутку вуснаў Юрыя Казіяткі. Сёньня розныя галасавыя канфігурацыі можна пачуць у «Клюбе рэдактароў» пад кіраўніцтвам маэстра Генадзя Давыдзькі.


Відавочна, патрэбныя тут ня проста штодзённыя практыкаваньні на вымаўленьне білабіяльных і лабія-дэнтальных гукаў, а нешта іншае: набытае цяжкой практыкай уменьне, навостранае вуха і набітую руку.


Перабіваць чалавека ў пінжаку не прынята. Слухачы і гледачы акуратна выслухоўваюць усё, што інтануе, падкрэсьлівае і адзначае ім дыктар – фармулюючы трывалую карціну сьвету, закончаную і непахісную, нібы ўказальны вэктар рукі бронзавага Ільліча.


І як вось узяць і пляснуць па гэтай руцэ? 


Прапаганда – гэта вірус, які заносіць інфэкцыю: з інкубаторным пэрыядам бясьпечнага спажываньня, мясцовым паражэньнем тканак і, як вынік, поўным захопам тэрыторыі.


Дзе ўзяць антывіруснае праграмнае забесьпячэньне? Выйсьце толькі адно. Зразумець, як і навошта гэта зроблена, з усімі клясычнымі мэтадамі фармальнай школы ў тэорыі літаратуры: адчужэньне ад прадмета і раскладаньне тэксту на суму прыёмаў. Памятаць, што выпуск навінаў, які так лёгка ўваходзіць у вуха, быў кімсьці напісаны, адмыслова скампанаваны, каб закласьці табе ў галаву патрэбны рэдактару «дваццаць пяты кадар».


Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net