Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Май
2014
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11 12 13
14
15
16
17 18
19
20
21
22 23 24
25
26
27
28
29 30 31

News

0
News

У маладосьці мяне пранізалі вершы Поля Элюара:

Сьогоднi вранцi

прийшла добра новина:

ти снила про мене.

Я жыў тады ў Кіеве і шмат чытаў па-ўкраінску. Мова — таксама навіна, з самых пранізьлівых. Фрыкатыўнае ўкраінскае «г», якому ў расейскіх анэкдотах адведзеная роля халуя, закідвала вуду ў арабскую, старагабрэйскую. Пра вуду з шматвяковым грузілам я зразумеў у Ерусаліме, пачуўшы іўрыт і арабскую. Фанэтыка не бывае выпадковай. На вагах вечнасьці фрыкатыўнае «г» пераважвае ўсе насавыя францускай. Граматыка дык і наагул: украінскае «ти снила про мене» па-расейску гучыць бездапаможна: «тебе приснился я», «ты видела сон обо мне».

Але я пра іншае: пра жанр навінаў. Я працую на радыё ўжо гадоў дваццаць і пераклаў сотні выпускаў навінаў. На Бі-Бі-Сі мне больш падабаліся начныя зьмены. Пачыналіся яны пасьля сёмай вечара, яшчэ з машыністкай. Каля дзявятай усе сыходзілі. Я спускаўся ў падвальную сталоўку, дзе сьвятло не выключалі ўжо паўстагодьздзя і куды на пачатку саракавых спускаўся мой калега з Індыйскай службы Джордж Орўэл, зухавата праходзіў скрозь сталоўку ў хол, а там, памахаўшы перад носам швэйцара нападпітку клюбнай карткай, пераступаў парог клюбу Бі-Бі-Сі. Груба кажучы, клюб гэты быў расьпівальняй, хоць і надзвычай цывілізаванай. Каля стойкі я купляў бутэльку бардо («Чорны прынц») і вяртаўся з гэтай паўадкаркаванай бутэлькай, загорнутай у плястыкавы пакет, у сталоўку. Адтуль з падносам (ростбіф, салат) і сваім неацэнным плястыкавым пакецікам паднімаўся на ліфце ў расейскую рэдакцыю («Russian Service»). Там расьсядаўся ў фатэлі, клаў ногі на стол галоўнага рэдактара, наліваў. Але ж гэта было й віно! Зь ім любая навіна была ў кайф. Апошні келіх я дапіваў пад трагічны барытон аглядальніка Бі-Бі-Сі Анатоля Максімавіча Гольдберга. На асобнай паліцы ў аддзеле бягучых падзеяў стаяла стужка зь ягоным камэнтаром на выпадак уводу савецкага войска ў Польшчу. Гэта быў адзіны камэнтар Анатоля Максімавіча, які так ніколі і не пайшоў у этэр. Дагэтуль памятаю: «На жаль, СССР застаўся верны сабе. Сёньня пасьля поўначы савецкія танкі ўвайшлі ў прадмесьці Гданьску, Варшавы, Кракава...»

У залітым ілюмінацыяй начным Лёндане словы адкідалі густыя цені. Тэлетайп выдаваў навіны рулёнамі. Я адрываў іх, мэханічна перакладаў, а сам сабе бубніў:

Талант — единственная новость,

которая всегда нова.

Пастэрнакаўская «навіна» таксама адкідала цень. Аднойчы мяне натхніла: гэтымі двума радкамі Пастэрнак узяў удзел у палеміцы пра раман. «Novel» па-ангельску — гэта «новы, нязьведаны», а ня толькі «раман». У перакладзе з пастэрнакаўскай на расейскую выходзіла:

Талант — единственный роман,

который всегда нов.

Маё патаемнае начное жыцьцё ў каморцы навіньніка не замінала мне спраўна перакладаць і чытаць у мікрафон паведамленьні пра парушэньні правоў чалавека, пра сэпаратыстаў і юніяністаў, пра захоп і вызваленьне закладнікаў.

Гэтыя начныя навіны ўжо даўно выпалі ў касьмічны асадак. Ад іх застаўся смак бардо і прысмак няпраўды. Не-не. Нехта насамрэч зьнішчаў або мілаваў цэлыя народы, недзе за кулісамі сусьветнага тэатру змаўляліся змоўнікі, а героі, рызыкуючы сваім і чужым жыцьцём, выкрывалі іх. Але пра самае галоўнае ў выпусках навінаў ніколі не гаварылася: пра тое, што ў Вэроне юнак сьмяротна закахаўся ў юначку, што ў Маракешы ангелец сярэдніх гадоў ня можа адарваць позірку ад ключыцы хлопчыка-араба, што ў Кіеве пераклалі на ўкраінскую вершы Поля Элюара

Сьогоднi вранцi

прийшла добра новина:

ти снила про мене.

 

Пераклаў Сяргей Шупа






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин. Главное за день


Спорт в России и мире
Москва

Курсант Пермского военного института Росгвардии принял участие в финале интеллектуальной олимпиады Приволжского федерального округа


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Даниил Медведев идет третьим в чемпионской гонке ATP, Андрей Рублев — пятый


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Собянин рассказал о развитии инновационной экосистемы Москвы





Путин в России и мире
Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о качественном росте отечественного автомобилестроения


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский объяснил, почему не хочет приглашать РФ на «саммит мира»


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Шапка

Шапки женские на Wildberries — скидки от 398 руб. (на новые оттенки)



Москва

Бивней нет, есть кувшины. Учёные нашли в столице свыше 100 тыс. артефактов

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net