Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Июль
2014
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14 15 16
17
18
19
20
21
22
23
24
25 26
27
28
29
30
31

Мой маленькі Ізраіль

0
У дзяцінстве я жыў у Ізраілі. Называўся ён Чарнаўцы. Спачатку мне пра гэта сказаў бацька. На маё пытаньне, ці ён бываў за мяжою, ён адказаў: «Мы жывем за мяжою». Але не ўдакладніў, за якой менавіта. Я ведаў, што яўрэі жывуць ня толькі ў Чарнаўцах, але і ў Маскве, Кіеве, Ленінградзе. Але сталічныя яўрэі жылі іншым жыцьцём: яны ўсе без выключэньня былі людзьмі багатымі і годнымі. А ў нас яўрэі былі розныя: валютчыкі, лекары, прастытуткі, шпана, спартоўцы, сярод іх удзельнік Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны Ўкраіны і СССР. Я ўвогуле ў дзяцінстве лічыў, што найлепшыя спартоўцы ў сьвеце — яўрэі, асабліва дужаньнікі і баксёры. Пра тое, што ёсьць такая краіна Ізраіль, я даведаўся вельмі рана. З Чарнаўцоў нават у самыя лютыя халодныя войны ў Палестыну выяжджалі назаўсёды. Я вельмі спачуваў Ізраілю: у шасьцідзясятыя гады туды ехала яўрэйская галота — маткі-самотніцы з смаркатымі дзецьмі, інваліды, якіх гнаілі ў катухах спагадлівыя сваякі, рэцыдывісты, паэты, што пісалі на нікому не патрэбным ідышы. Гэта была мутная ручаінка, якая, як мне тады здавалася, можа забрудзіць чыстыя вадаёмы Ізраілю, створаныя ў пустыні яўрэйскім геніем. Мае яўрэйскія сябры ў піку люмпэнам і няўдаліцам, закончыўшы школу, зьяжджалі ў Сібір і там у 15 гадоў рабіліся дактарамі фізыка-матэматычных навук. Чаму яны выбіралі Сібір, я не асабліва задумляўся. Гэта было цалкам у духу прыгодніцкіх раманаў, якімі я тады зачытваўся. Але памалу ручаінка налівалася, раздавалася ўшыркі, пакуль канчаткова ня выйшла зь берагоў. У тыя часы я ўжо чытаў іншыя раманы і пісаў тужлівыя вершы:


Былі часы, ты помніш, на пэрон

бясплатна не пускалі, за ўваход

бралі рубель старымі, і тады

бывала лёгка плакаць, а цяпер -

і гэта ўжо ня першы год -

лускі драбочак яшчарка ня скіне


Вось яшчарка шмыгнула. А вагон

так вузкі, быццам скроні я

рукамі сьціснуў.


Мы не пабачымся. Жахлівы праваднік.

Сырэе ў тамбуры яго пасьцельны твар.

Дай вусны мне твае, і я як шкляр

зь іх выдзьму пацалунак, крохкі і празрысты,

сьціскаючы сяброўкі яшчарчыны хвост.


У гарадку памежным і закрытым

сьлязьмі замілаваньня твар умыты,

той самы колер,

вечны калярыт,

што стэп і уніформы

так збліжае.


Мы не пабачымся. Ў вакзальнай прыбіральні

памрэм на момант ў поціску рукі

я пахіснуся, ў твар мне тхне карболка,

і дакранецца да вачэй іголка,

каб паламацца.


У гэтых вагонах ад’яжджалі ўжо не беспрытульныя самотныя адзінкі, а тысячы, дзясяткі тысячаў. Моды на Амэрыку ў Чарнаўцах не было. Усе ехалі ў Ізраіль. Мне здавалася, што я ледзь не асабіста ведаю ўсіх ізраільцянаў, прынамсі, усіх новых ізраільцянаў, бо родам яны з Чарнаўцоў. Я так блізка стаяў да гэтага патоку, што мяне ўрэшце таксама змыла і панесла. А ў Ізраілі я ўпершыню пабываў, калі мне было ўжо пад сорак. Ён аказаўся велізарнай краінай, населенай велізарным народам. І ніводнага, ніводнага з тых самых чарнавіцкіх «ізраільцянаў» я не сустрэў ні на Мёртвым моры, ні ў Ерусаліме, ні ў Кфар-Дароме.


Пераклад: Сяргей Шупа





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net