Пра прэзыдэнцкія амбіцыі заявіў чарговы амэрыканскі палітык
Былы міністр жыллёвага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця ў адміністрацыі Барака Абамы, дэмакрат Хульян Кастра заявіў, што ў выпадку абраньня ён будзе займацца пытаньнямі зьмены клімату і дамагацца ўсеагульнага доступу амэрыканцаў да аховы здароўя.