Сярод беларускамоўных кніг сёлета найлепш прадаваўся дзіцячы атляс. У «Белкнізе»
Гэта лідэр продажу выданьняў па-беларуску ў «Белкнізе» сёлета. Пра гэта паведаміла «Звязда».
Кніга «Гэта Беларусь, дзетка!» прадалася ў колькасьці 493 асобнікаў. Далей «Звязда» згадвае раман «Ноч» Віктара Марціновіча (360), зборнік «Беларускія казкі» і чатыры кнігі Ўладзімера Караткевіча, але лічбы продажу падае толькі для выданьняў «Дзікае паляваньне караля Стаха» (288) і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (42).
«Белкніга» мае больш за 100 пунктаў продажу кніг ва ўсіх абласьцях краіны.
