Дзяржаўная камісія прыняла помнік у Курапатах без заўваг. ФОТА
14 лістапада ўсе сябры Дзяржаўнай камісіі падпісалі акт аб прыёмцы мэмарыяльнага знаку «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя». Падпісаньне адбылося ў Курапатах пасьля агляду самога знаку.