Адна лазьня была хабарам, другую спаліла жонка. За што судзяць былога старшыню Лоеўскага райвыканкаму
У Рэчыцы судзяць за хабарніцтва былога старшыню Лоеўскага райвыканкаму. Чыноўніка абвінавацілі ў лабіраваньні інтарэсаў камэрсантаў. Па вэрсіі сьледзтва, Сяргей Дзьмітроў у якасьці хабару прыняў зруб лазьні, пясочніцу і гараж. Былы кіраўнік віну не прызнае цалкам.