80 гадоў «Крыштальнай ночы». Як пачынаўся Галакост
У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году ў Бэрліне і іншых гарадах Нямеччыны, а таксама ў акупаваных Судэтах і анэксаванай Аўстрыі прайшлі габрэйскія пагромы. Пазьней гэтыя падзеі назвалі «Крыштальнай ноччу» — з прычыны аскепкаў шкла тысяч вітрын, выбітых у лаўках і крамах, якія належалі габрэям.