Дзяржкантроль: Міністэрства энэргетыкі магло зэканоміць 120 мільёнаў даляраў
Камітэт дзяржаўнага кантролю распавёў пра вынікі праверкі абгрунтаванасьці выдаткаў. Міністэрства магло зэканоміць больш за 120 мільёнаў даляраў, гэта магло б зьнізіць сабекошт энэргарэсурсаў і тарыфы для спажыўцоў.