Былы кіраўнік камсамолу СССР заявіў, што «Расея павінна ставіцца да Ўкраіны, як да мамы»
Расейская палітыка ў дачыненьні да Ўкраіны яшчэ пры Ельцыне і пры Пуціне зьяўляецца найбуйнейшай палітычнай памылкай. Пра гэта заявіў у інтэрвію Радыё Свабода гісторык Віктар Міраненка, чалавек, які ўзначальваў камсамол УССР і СССР.