«Транснефть»: У 2019 годзе пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь захаваюцца на ўзроўні 18 млн тон
Пастаўкі нафты з Расеі ў Беларусь па трубаправодзе у 2019 годзе плянуецца захаваць на ўзроўні бягучага году ў 18 млн тон, паведаміў 13 верасьня віцэ-прэзыдэнт расейскага публічнага акцыянэрнага таварыства «Транснефть» Сяргей Андронаў.