«Быў залаты хлопец!» Маці салдата, якога знайшлі ў пятлі ў Слоніме, падазрае дзедаўшчыну
Уся вёска Краснае пад Карэлічамі на Горадзеншчыне ды шмат хто з суседніх вёсак выйшлі сёньня на пахаваньне 20-гадовага Аляксандра Арлова, якога знайшлі ў пятлі ўвечары 5 верасьня ў вайсковай частцы 33933 у Слоніме.