«Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову». Лукашэнка згадаў пра Дзень беларускага пісьменства
2 верасьня ў Янаве на Берасьцейшчыне пройдуць імпрэзы, прымеркаваныя да юбілейнага, 25-га Дня беларускага пісьменства. Фінансаваньне падзеі адбываецца зь дзяржаўнага бюджэту, яна носіць афіцыйны характар.