Ля Курапатаў кладуць новыя трубаправоды. Будаўнікі кажуць, што ахоўную зону не зачэпяць
Прадстаўнік ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў» Вацлаў Арэшка выказаў занепакоенасьць новымі будаўнічымі працамі каля мэмарыялу ахвярам сталінізму. Паводле ягоных разьлікаў, новыя трубаправоды могуць падысьці за 20 мэтраў да ахоўнай зоны Курапатаў і несьці пагрозу самому мэмарыялу.