Маёмасьць МТЗ арыштавалі ў некалькіх краінах, — «Наша Ніва»
У Літве, Канадзе, ЗША і Румыніі арыштаваныя ўсе актывы Менскага трактарнага заводу. Філія заводу спыніла сваю дзейнасьць у Літве, яе маёмасьць прададуць на аўкцыёне, пры спробе трапіць на тэрыторыю згаданых краін любая тэхніка МТЗ будзе канфіскаваная.