Памёр амэрыканскі палітык Джон Маккейн
![Памёр амэрыканскі палітык Джон Маккейн](https://gdb.rferl.org/FED7C47B-B162-4AF3-A766-802212527378_w800_h450.jpg)
На 82-м годзе жыцьця памёр Джон Маккейн. Ён ваяваў ў Віетнаме, перажыў амаль шэсьць гадоў палону і катаваньняў у сумнавядомай турме Hanoi Hilton. Маккейн быў сэнатарам ад штату Арызона, кандыдаваў на пасаду прэзыдэнта ЗША і ня раз выказваўся ў падтрымку беларускай дэмакратычнай будучыні.