За распаўсюд забароненай інфармацыі будуць штрафаваць амаль на 5000 рублёў
Максымальныя штрафы за распаўсюд забароненай інфармацыі для юрыдычных асоб і СМІ складуць 100 і 200 базавых велічыняў. Гэта прадугледжана законам аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у КаАП і ПВКаАП.