Дасьледаваньне Свабоды пра дарогу праз Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод усіх службаў RFE/RL
Дасьледаваньне Антона Трафімовіча і каманды журналістаў Свабоды пра пабудову новай дарогі празь Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод двух з паловай дзясяткаў службаў Радыё Свабода ў катэгорыі Feature-Long. Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў RFE/RL за чэрвень 2018 году.