У дзеяньнях наведніка «Поедем поедим» суд угледзеў прыкметы крымінальнага злачынства
Суд Менскага раёну спыніў адміністрацыйную справу супраць наведніка рэстарацыі «Поедем поедим» Сяргея Нелюба за абразу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва і Дзьмітрыя Казакевіча. Пацярпелыя могуць цяпер падаць заяву, каб на Нелюба завялі крымінальную справу.