Абаронцы Курапатаў не дачакаліся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана «Паедзем паядзім» на ўльтыматум
Абаронцы Курапатаў, якія пратэстуюць супраць працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам «Паедзем паядзім» блізу месца пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій, не дачакаліся рэакцыі яго ўладальнікаў на патрабаваньне да вечара 17 ліпеня прыняць рашэньне аб закрыцьці або пераносе ўстановы ў іншае месца.