Міліцыянт ва Ўзбэкістане прымусіў жанчын у аддзяленьні распрануцца дагала і зьняў на відэа
Ва Ўзбэкістане звольнілі міліцыянта пасьля таго, як відэа ягоных зьдзекаў над затрыманай жанчынай было апублікаванае ў СМІ. Супрацоўнікі АУС гораду Катакурган ў Самаркандзкай вобласьці прымусілі жанчын, затрыманых паводле падазрэньня ў крадзяжы, распрануцца дагала і зьнялі гэта на відэа.