Міністрам замежных справаў Вялікабрытаніі стане былі міністар аховы здароўя
Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан у панядзелак падаў у адстаўку на знак нязгоды зь мяккай палітыкай выхаду краіны з Эўразьвязу і папярэдзіў, што «Брытанія рухаецца да статусу калёніі». Новым міністрам замежных справаў будзе міністар аховы здароўя Джэрэмі Хант.