Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Июнь
2018

Беларуска пра свой фільм ў Карлавых Варах: «Кіно для таго і існуе, каб паказаць, што перамены магчымыя»

0
Беларуска пра свой фільм ў Карлавых Варах: «Кіно для таго і існуе, каб паказаць, што перамены магчымыя»

На кінафэстывалі ў Карлавых Варах у Чэхіі паказалі фільм «Крышталь» беларускі Дар’і Жук. Першая поўнамэтражная стужка рэжысэркі, якая жыве ў Нью-Ёрку, адкрыла конкурсную сэкцыю «На Ўсход ад Захаду».

Здымкі адбываліся ў Беларусі, у вытворчасьці фільма ўдзельнічалі кінакампаніі зь Беларусі, ЗША, Нямеччыны і Расеі. Летась стужка атрымала узнагароду ў сэкцыі Works in Progress на талінскім міжнародным кінафэстывалі. 

Галоўная гераіня фільма Эвэліна (Вэля) жыве ў Менску, але марыць зьехаць у ЗША, каб працаваць дыджэем. Каб атрымаць візу, ёй даводзіцца паехаць у невялікае мястэчка і прасіць дапамогі ў сям’і Сьцяпана, які нядаўна вярнуўся з войска і ў якога празь некалькі дзён мае адбыцца вясельле. У ланцужку падзеяў сьмешнае зьвязана з сумным і часам брутальным.

Пасьля паказу Дар’я Жук расказала Радыё Свабода пра тое, як рабіўся фільм, пра свой прыход у кіно і пра дыджэйскае мінулае. 

— Гэта фільм пра беларускія 90-я. Ідэя сцэнару была мая, і мы доўга абмяркоўвалі са сцэнарысткай, як яно было ў Беларусі, чым гэта адрозьнівалася ад таго, што было, напрыклад, ва Ўкраіне, у Расеі. І уся мая каманда вельмі ўважліва ставілася да дэталяў.

Гісторыя фільма не магла адбывацца нідзе болей, яна менавіта пра нас. Гэта відаць нават у выбары колераў, у выбары самой мізансцэны, у тэкстуры.

Я маю сяброў у кінаіндустрыі, якія паспрабавалі аднойчы зьняць у Беларусі нешта пра постсавецкі развал у Расеі. Прыехаў рэжысэр, паглядзеў на нашыя дарогі, на вуліцы і сказаў: «Я не магу тут здымаць — тут занадта чыста, занадта прыбрана».

Так, у нас у фільме крышталь прадаюць проста на дарозе, але пры гэтым стаяць кветачкі на падваконьні, вісяць фіранкі, ёсьць адчуваньне маленькай краіны. У нас няма такога «пусьці-паваліўся», ёсьць нейкая сабранасьць.

Летась я паўгоду жыла ў Менску і нават мантаж рабіла ў Менску, бо мне здавалася, што гэты фільм немагчыма было вывезьці і адарваць ад каранёў. 

Дар’я Жук нарадзілася ў Менску, вучылася і жыве ў ЗША. Скончыла Гарвардзкі і Калюмбійскі унівэрсытэты, працавала на канале HBO, зьняла некалькі кароткамэтражных фільмаў. Адзін зь іх, «Сапраўдная амэрыканка», быў адзначаны дыплёмам Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» у 2015 г. 

— «Сапраўдная амэрыканка» — гэта вельмі аўтабіяграфічная стужка. Там пэрсанаж з падобнай гісторыяй. Яна прыяжджае ў Амэрыку па праграме абмену і жыве з амэрыканскай сям’ёй. Гісторыя «Крышталя» не аўтабіяграфічная, але я імкнулася паказаць дух таго часу, і галоўная гераіня, Вэля, мне вельмі блізкая. Хоць я б пэўна не змагла зрабіць тыя рэчы, якія робіць яна. Мне не хапіла б сьмеласьці. Яна крыху вар’ятка. 

Можна сказаць, што «Крышталь» — гэта гісторыя амэрыканскага пэрсанажа, які апынуўся на беларускай зямлі, і ўсе яе крытыкуюць. Вэля мае бясконцы аптымізм, хоць у ёй ёсьць і наіўнасьць. Ад амэрыканскага яна яшчэ мае веру ў магчымасьць пераменаў, у магчымасьць дасягнуць сваю мэту.

У мяне былі і ёсьць такія сяброўкі — некаторыя зь іх цяпер жывуць у Эўропе ці Амэрыцы, але шмат хто зь іх жыве ў Менску. Мне здаецца, што людзі, якім я напісала гэты ліст, поўны любові, пазнаюць сябе. Мы рэдка глядзімся ў люстэрка, і я хацела даць гэтую магчымасьць людзям, зь якімі я расла ў Менску ў 90-я. Але нам трэба яшчэ 10 фільмаў, каб можна было казаць пра нейкі партрэт пакаленьня. Я магу толькі зрабіць першы крок.

Пра адносіны паміж жанчынамі і мужчынамі 

— Гэта для мяне важная тэма — я часта абмяркоўваю гэта са сваімі сябрамі і сваякамі. Я позна выйшла замуж і добра адчула культурную розьніцу ў адносінах да інстытуту шлюбу. У Беларусі калі ты ня замужам да 25, дык гэта ўжо нейкая страшная трагедыя. Я вельмі перажываю, калі мне мае менскія сяброўкі кажуць: «Ну, мне ж ужо 35, я ўжо мушу сядзець дома». А я кажу: «Ты што, усё ж толькі пачынаецца».

У Амэрыцы свае стэрэатыпы — у прафэсійнай сфэры. Там неверагодна нізкі працэнт жанчын-рэжысэраў. На постсавецкай прасторы ў гэтым сэнсе агромністая перавага. 

Гэты фільм здымаўся да сканадлу з Гарві Вайнштэйнам і хвалі #metoo. Вельмі часта ў нас абвінавачваюць ахвяраў гвалту. Я на гэта рэагую вельмі хваравіта. Спробы апраўдаць Вайнштэйна для мяне нонсэнс. Мы маем такую колькасьць фактаў, што таго, хто яго апраўдвае, я буду лічыць хутчэй не анты-фэміністам, а анты-гуманістам.

Адносіны да слова «фэмінізм» у нас дваістыя — часам ад жанчын, якія лічаць сябе фэміністкамі, чакаюць нейкіх агрэсіўных паводзінаў. Але гэта ня так — гэта проста кожны чалавек, які верыць, што правы мужчын і жанчын павінны быць аднолькавыя.

Мне здаецца, я заўсёды была фэміністкай. Яшчэ гадоў у 15 мы сядзелі зь сябрам на плошчы Якуба Коласа і спрачаліся ажно да сьлёзаў. Ён мне казаў: «Ты ж будзеш сядзець дома, а я буду зарабляць». І гэта мяне моцна зьневажала, я не магла з гэтым зьмірыцца. 

Мяне захапляюць беларускія жанчыны, якія займаюцца бізнэсам, культурнымі праектамі. Я бачу ў іх сілу і натхненьне.

Пра свабоду ў Беларусі

— Мне здаецца, што за апошнія гады стала больш асабістай свабоды. Калі б я цяпер у Менску надзела блакітны парык, дык ня думаю, што нейкія людзі сьмяяліся б і паказвалі пальцамі. 

Цёмны бок майго фільму — гэта пэрсанаж Сьцяпана, які сам траўмаваны чалавек. І мне здаецца, што гэтая траўма савецкага мінулага крыху сышла ад нас.

Так, я бачыла нядаўнія жахлівыя навіны пра тое, што адбывалася ў беларускім войску. Магчыма, што рэч у чалавечых якасьцях, і гэта немагчыма сьпісаць на гістарычныя абставіны. Мне здаецца, што гэта праблема злоўжываньня ўладай.

Кіно для таго і існуе, каб паказаць, што перамены магчымыя. Якраз пэрсанаж Косьці, Сьцяпанавага брата, для мяне гэта магчымасьць пераменаў.

​Пра музыку

— Я вельмі люблю электронную танцавальную музыку, ведаю і люблю беларускіх дыджэяў. Калі я вучылася ў Гарвардзе, у мяне атрымоўвалася крыху дыджэіць у клюбе ў Бостане на выходныя. Магла купіць сабе кавалак хлеба за гэтыя грошы. Я вельмі люблю гэтую субкультуру. Для нас яна была адказам на савецкае мінулае. На той момант, у 90-я, яна дапамагала нам знайсьці ўласнае месца.

Пра культурныя адрозьненьні

— Я памятаю, як мне ў Амэрыцы казалі, што я недастаткова ўсьміхаюся. А калі некалькі галоў таму я прыехала працаваць у Маскву, я ўжо ўсьміхалася паводле амэрыканскай звычкі, і ўсё пыталіся: «Нешта сьмешнае адбылося?» Бо гэта можа ўспрымацца хутчэй як знак адсутнасьці інтэлекту, чым знак дабразычлівасьці.

Пра свой прыход у кіно

— Я атрымала дыплём у эканоміцы ўжо ад безвыходнасьці, бо ўжо доўга адвучылася і не магла хутка памяняць прафэсію. Але ўжо ў Гарвардзе я займалася кіно зь некалькіма рэжысэрамі — спачатку з дакумэнталістамі, а потым з рэжысэрам, які займаецца мастацкім кіно.

Гэта быў нейкі голас унутры, які не дае табе праспаць, рухае цябе да мэты. Мне здавалася, я маю, што сказаць. І было адчуваньне, што гэта трэба зрабіць.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин объявил о начале сборки «Москвича» по технологии полного цикла


Спорт в России и мире
Москва

Турнир по бильярдному спорту «Кубок Мэра Москвы» продлится до 18 мая в столице


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Уимблдон

Медведев рассказал, как ударился головой перед матчем с Уиллисом на Уимблдоне в 2016 году


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Проблемы экологии Каспийского моря обсудили в Москве представители России и Азербайджана





Путин в России и мире
Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о перспективном развитии соцполитики государства


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко надеется на восстановление транспортных маршрутов с Израилем




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Мечтающего по победе Киева Макаревича* проверят на экстремизм


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Бато Багдаев

Дети из землячества Узбекистана в Улан-Удэ стали зрителями театр кукол «Ульгэр»: Россия и Культура



Москва

ВЗУ для будущих жителей ЖК «Пятницкие Луга» в Солнечногорске достроят летом

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net