Лукашэнка прыстрашыў чыноўнікаў уваходам у іншую дзяржаву і вайной, «як ва Ўкраіне»
![Лукашэнка прыстрашыў чыноўнікаў уваходам у іншую дзяржаву і вайной, «як ва Ўкраіне»](https://gdb.rferl.org/59895CC3-F38C-463E-ABC3-7B9FB9FA16CB_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
«Мы на фронце. Ня вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісьці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а ня дай бог — разьвяжуць яшчэ вайну, як ва Ўкраіне». Гэтая пагрозьлівая заява вынікла з развагаў Аляксандра Лукашэнкі пра адказнасьць за выкананьне тэхналёгій і выкананьне пастаўленых задач падчас нарады ў Шклоўскім раёне 22 чэрвеня.