Талібан прапанаваў перамір’е. Упершыню за 17 год вайны ў Аўганістане
![Талібан прапанаваў перамір’е. Упершыню за 17 год вайны ў Аўганістане](https://gdb.rferl.org/8CAADECD-7E71-4D48-BB21-57D3E594885E_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
У Аўганістане «Талібан» абвясьціў трохдзённае перамір’е, прысьвечанае заканчэньню сьвятога для мусульман месяца Рамадан. Гэта першая падобная прапанова з 2001 года, калі ўварваньне ў Аўганістан сіл пад эгідай ЗША прывяло да зьвяржэньня рэжыму талібаў.