«БульбашЪ» працуе на Курапаты
![«БульбашЪ» працуе на Курапаты](https://gdb.rferl.org/61F30C2F-795B-4516-9BE4-CF704F081B73_w800_h450.jpg)
Ёсьць людзі, якім абсалютна абыякавыя этычныя нормы. І гэтыя людзі выдзялялі ўчастак зь дзяржаўнай уласнасьці, а іншыя людзі, пазбаўленыя этычных нормаў, набывалі. А ўсё таму, што ёсьць дастаткова вялікая колькасьць патэнцыйных наведнікаў, гатовых весяліцца побач з Курапатамі.