Вінцук Вячорка пераканаў: казаць «віцябляне» — гэта слушна
Мовазнаўца Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Віцебску сваю кнігу «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі». Падчас сустрэчы ў віцебскім «Эўрапэйскім клюбе» вялося ня толькі пра гэтае выданьне: разам з дасьледчыкам прысутныя разважалі пра адметнасьць беларускай мовы і тое, як важна захаваць яе ў сучасных варунках.