Названа імя нападніка на мінакоў у Парыжы — Гамзат Азімаў
Пра гэта паведамляе France Info. Гамзат Азімаў атрымаў францускае грамадзянства ў 2010 годзе. Ён нарадзіўся на тэрыторыі Чачні 1 лістапада 1997 года.
Нападнік на мінакоў у Парыжы быў вядомы францускім спэцслужбам па сваіх сувязях з ісламісцкіх падпольлем.
Інцыдэнт у цэнтры Парыжа адбыўся ўвечары 12 траўня. Ўзброены нажом зламысьнік з крыкам «Алах Акбар!» напаў на мінакоў ля будынка Опэры, забіў аднаго чалавека і параніў чацьвярых. Паліцыя застрэліла нападніка.
